7 верасня ў гімназіі праводзіліся мерапрыемствы ў рамках Дня беларускага пісьменства і друку
Дзень беларускага пісьменства і друку ў гімназіі быў насычаны мерапрыемствамі.
Вучні мелі магчымасць праявіць свае веды ў квэсце “Беларуская скарбонка”, інтэрактыўнай гульні “Беларусазнаўства”, арганізаванымі настаўнікамі беларускай мовы і літаратуры Макарэвіч С.Я., Сякацкай А.С. Пашырэнню кругагляду дзяцей садзейнічаў вусны часопіс “Пісьменства – крыніца культуры і духоўнасці народа”, праведзены Курган А.С., бібліятэкарам гімназіі.
Асабліва яркія ўражанні пакінуў у гімназістаў і педагогаў фестываль “Гучы, беларускае слова!”, дзе прагучалі беларускія песні і вершы. Музычныя нумары падрыхтавалі настаўнікі: Мітрафаненкава І.А., Каратаева А.М., Гермалід Т.В. Свае творчыя здольнасці прадэманстравалі вакальныя калектывы “Ладушкі”, “Капель”, ансамбль цымбалістаў.
Праведзеныя мерапрыемствы садзейнічалі выхаванню павагі да культурнай спадчыны беларускага народа.